Ёгай сёння мала каго здзівіш. Сёння – гэта папулярнае захапленне не толькі ў Берасцi, але і ва ўсім свеце. Студый у Берасцi хапае, і мы ідзём на ёгу, каб стаць больш гнуткімі і здаровымі.Але давайце паглядзім на ёгу вачыма інструктара. Які ён – шлях да ёгі, і што азначае ёга для тых, хто яе выкладае.
Знаёмцеся, герой нашага сённяшняга апавядання – інструктар ёгі Вольга.
І не проста інструктар, а ўладальніца студыі ёгі Chepogi House. Увосень гэтай студыі споўніцца 2 гады. Дык якім быў шлях да студыі, якую ведаюць і любяць у Берасцi?
Вольга пазнаёмілася з ёгай у далёкім 2007 годзе ў Піцеры. У Пецярбург яна з’ехала вучыцца. Спантанна выбрала спецыяльнасць рэгіёназнаўцы Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Спецыяльнасць выбрала выпадкова, але не шкадуе аб гэтым. Кажа, што ў яе жыцці вельмі шмат выпадковасцей, якія ўплывалі на яе лёс. Дык вось, знаёмая адвяла Вольгу ў прывабнае месца, дзе было прыгожа, цікава і нічога не зразумела. Але на гэтым знаёмства з ёгай было скончана. Толькі праз тры гады дзяўчына стала больш-менш рэгулярна займацца ёгай. Гэта былі і заняткі з інструктарамі, і сустрэчы са знаёмымі, калі дзяўчаты проста трэніраваліся разам. Паралельна Вольга цікавілася псіхалогіяй. Гэта зараз для Вольгі і ёга і спазнанне сябе непарыўна звязаныя, а тады гэта было два паралельных цікавасці.
Пасля інстытута Вольга стала шукаць працу. Вельмі хацелася з’ехаць у Азію. І калі нечага моцна хочаш, лёс дае такую магчымасць. Вользе прапанавалі папрацаваць паўгода ў гатэлі ў Камбоджы і ўжо праз 10 дзён з чамаданамі з’язджала ў новую краіну.
Камбоджа – краіна са сваёй атмасферай. Гэта краіна, якая дапамагла Вользе лепш сябе спазнаць і раскрыцца. І не толькі праз прыемныя сітуацыі, але і праз праблемы і стрэсы. Там яна правяла не паўгода, а два з паловай. І паколькі Азія спрыяе розным цялесным практыкам і пазнанню сябе дзяўчына хутка аднавіла свае заняткі. Спачатку гэта былі заняткі па памяці. Але хутка знайшліся і інструктары. А яшчэ праз нейкі час гатэль прапанаваў Вользе памяшканне, дзе яна магла навучаць усіх жадаючых. Так пачаўся шлях у ёга-інструктары: на пляжы, на беразе заліва, у фантастычна прыгожым месцы.
У 2019 годзе, пасля дзесяці гадоў адсутнасці ў родным горадзе Вольга вярнулася. Спачатку планавала наведаць родных і сваякоў, адпачыць і праз месяц з’ехаць у Піцер на працу. Але прыехала і зразумела, што застанецца тут. Знайшла працу і неўзабаве стала менеджарам па продажам. У Берасцi трэба было асвойвацца і будаваць жыццё нанава. Ёга заставалася ў жыцці як неабходны, але другарадны занятак. З часам знайшла і інструктараў, і знаёмых, прыняла ўдзел у фестывалі ёгі і ўвайшла ў ёжную брэсцкую тусоўку.
У лютым 2020 года памяняла працу, а ў сакавіку ў сувязі з ковідам патрапіла пад скарачэнне. Гэта знак, падумала Вольга і стала шукаць магчымасць паўнацэнна займацца навучаннем ёзе. Даведалася, што адкрываецца прастора “Мір”, знайшла праз фэйсбук уладальніка, і выйшла з прапановай аб занятках ёгай па выходных.
“Было страшна прасіць, потым было крыўдна не атрымаць адказ. Але праз час усё ж прастора дала дабро на заняткі”.
У маі адкрылася прастора “Мір”, і Вольга запрасіла на свае заняткі ўсіх жадаючых. Было шмат тых, хто прыйшоў на першы занятак у “Мір”, і якія займаюцца з Вольгай да сея пары.
Яшчэ два гады, і была створана ўласная прастора, студыя ёгі Chepogi House на вуліцы Вароўскага, дзе з задавальненнем чакаюць вас, каб далучыць да свету раслаблення і новага падарожжа да ўласнага цела.
Спачатку ёга – гэта толькі фізічны бок: асаны, расцяжкі, сабака мордай уніз і котка. Гэта расслабленне і новае пачуццё ў целе пасля трэніроўкі. Але з часам разумееш, што ёга – гэта нешта большае. Гэта спосаб успрымання гэтага свету і спосаб узаемадзеяння з ім. Ёга сама па сабе цэлы свет, яна фундаментальная і глыбокая. І кожны інструктар прыйшоў у ёгу за нечым сваім і выкладае ёгу ў сваім індывідуальным стыле. Нават фізічную ёгу, асаны можна падаваць па-рознаму. Яны могуць быць статычнымі, сілавымі, струменевым. І гэта цудоўна.
Вольга робіць акцэнт на ўважлівасці да свайго цела. Вучні вучацца не толькі расцяжцы, згінанню і правільнаму выкананню асан і дыханню, яны зважаюць на тое, што адбываецца ў целе падчас практыкаванняў. Увага і ўважлівасць – істотны навык, які дапамагае кантраляваць сябе і свае эмоцыі, дапамагае гарманічнаму пражыванню свайго жыцця.
Людзі прыходзяць на ёгу са сваімі запытамі. Хтосьці прыходзіць, каб не балела спіна на сядзячай працы. І ёга дапамагае. Гэта комплекс розных, правільна падабраных практыкаванняў на згінанне і разгінанне, на скручванне, на напругу і паслабленне. Ёга ўніверсальная – паколькі падыходзіць для многіх і не залежыць ад узроўню.
Вольга і іншыя інструктары часам ладзяць бескаштоўныя трэніроўкі. І калі вы ніколі не займаліся – гэта шукоўная магчымасць прыйсці, паспрабаваць, паслухать, што гэта за заняткі, дзеля каго і якія ёсць асаблівасці і абмежаванні. І каб паслухаць сваё цела і зразумець пасля трэніройкі, як яно кажа вам “вялікі дзякуй!”.
Хто не ідзе наперад, той крочыць назад. І таму, каб развівацца, Вольга займаецца ёгай і пашырае свае веды. Усяго ведаць немагчыма, і няма такіх, якія ведаюць ёгу ад альфы да амегі. А вось пашыраць гарызонты і хочацца, і заўсёды цікава. І ёга, мы упэйнены на ўсе 100 адсоткаў, дапамагае не только трымаць цела ў форме, але і палепшаць эмацыйны стан.
І маленькі бліц пытанняў і адказаў:
1. Кава ці гарбата?
Вада.
2. Кот ці сабака?
Трымаю і тых і другіх.
3. Экстраверт або інтраверт?
Гарманічнае спалучэнне аднаго і другога
4. Дом ці кватэра?
Кватэра.
5. Адпачынак на моры ці ў гарах?
Падарожжа, у якім ёсць і прыгоды, і духоўная каштоўнасць
6. Сава ці жаўрук?
Сажаўрук.
7. Кніга ці фільм?
Абодва.
8. Любімае месца ў Брэсце?
Chepogi house.
9. Жыццёвае крэда?
І гэта пройдзе.
- Спасылка на старонку Волi.
- Instagram-старонка ёга-студыi Chepogi House.
- Выпуск падкаста “Нету места” з Воляй.