Абласная выстава «1000 +5»

Выстава мастакоў Брэстчыны прымеркавана да 80-х угодкаў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да Дня горада.
У экспазіцыі 19 аўтараў прэзентавалі 42 творчыя працы – станковая жывапіс, графіка і скульптура, акварэль, кераміка і габелен. Творы адлюстроўваюць рознабаковую і шырокую тэму жыцця горада: яго сівое мінулае, гераічныя дні Вялікай Айчыннай вайны і вызваленне, гістарычную памяць і мірныя будні, яго ўчора, сёння і заўтра…

«1000+5» – гэта Брэст, які пяць гадоў назад адзначыў свой міленіум, па-дзядоўску мудры і па-юнацку энергічны. Горад – гэта месца і людзі, падзеі і настрой, успаміны і мары… Гэта – дух месца, які можна ўбачыць, пачуць, адчуць, пакратаць… Старыя панадворчыкі і хаткі, вуліцы і новабудоўлі, саборы і цэркаўкі, крэпасць і манументы, паркі і скверы… Брэст – гэта гараджане, мы і наша жыццё…

Падрабязнасі па спасылцы.

Date

05 - 21 ліп 2024
Expired!

Time

All Day