МоладзьКультура

Джаз з фолкам на вячэру

У яскравым музычным дыялоге сутыкнуліся беларуская, швейцарская і джазавая культуры! Сёння ў Берасці адыгралі канцэрт Albin Brune Alpin Ensemble (Швейцарыя) і Akana (Беларусь). 

Непаўторны мікс швейцарскага аўтарскага джазу з беларускім фолкавым калектывам дзяўчат. Музыкі атажглі на ўсю катушку і не на жарт разагрэлі халодны зал берасцейскага ДК. Упершыню два музычных калектыва з рознымі стылямі і гісторыямі спрабавалі сумясціць карэнную культуру альпійскіх народаў і старажытных абрадавых беларускіх напеваў.

Albin Brune Alpin Ensemble

 

Akana

Нічога няма лепей за прыемную кампанію глядачоў у такі марозны вечар, вакол атмасфера цеплыні і гармоніі. Цудоўная, мілагучная музыка плаўна пераплятаеца з народнымі жаночымі напевамі: пашчасціла берасцейцам адчуць джазавыя ноты з сапраўдным беларускім фолкам.

Akana

Akana 

Вялікі дзякуй швейцарскім музыкам і дзяўчатам з гурту Akana за культурную вячэру і надзвычайны талент!

Фотаздымкі спецыяльна для “Дзедзіч”: Мікалай Барысаў

0 Comments

Пакінуць адказ