Будзь актыўным

Ветэрынарыя на даму: мы ў адказе за тых, каго прыручылі

Калі ў вас дома жыве кот, то вы ведаеце, што самы вялікі стрэс для яго – гэта прымусовая змена звыклага месца. Таму паход у лякарню часта ператвараецца ў бой без правілаў з прымяненнем сілы. Ветэрынарны ўрач Анастасія ўпэўнена: даглядзець жывёлу, зрабіць простыя маніпуляцыі і нават невялікія аперацыі шталту стэрэлізацыі можна ў дамовых абставіных. Тады жывёла меньш страсуе і хутчэй адаптуецца.

Таму паўгады таму Анастасія з двума калегамі заснавала сервіс ветэрэнарных паслуг на даму. За плячыма дзяўчын пяць гадоў навучання ў ветакадэміі ў Віцебску і гады практыкі.

– Мая прафесія з дзяцінства была недзе побач са мной, – распавядае Анастасія. – З маленства я даглядала бяздомных жывёл, даставала ў іх кляшчэй. У школе любімымі прадметамі былі біялогія і хімія. Таму няма нічога дзіўнага, што па заканчэнні школы ў мяне было адное пытанне: паступаць на чалавечага доктара ці на лекара для жывёл. Абрала другі варыянт і не пашкадавала пра гэта.

Пасля заканчэння ВНУ Анастасія два гады працавала на ферме і ўзаемадзейнічала толькі з вялікімі жывёламі. Гэтая практыка, паясняе дзяўчына, не пра жыццё, а хутчэй пра смерць: задачай было зрабіць так, каб жывёла была здаровай да ўбою… Псіхалагічна гэта даволі няпроста. Таму, калі скончылася двухгадовая адпрацоўка, Анастасія вярнулася ў Берасце і пайшла працаваць у ветэрынарную клініку.

Тут усё прыходзілася пазнаваць з нуля. Работа з малымі жывёламі вельмі адрозніваецца ад той, што была на сельскагаспадарчым прадпрыемстве. Але ж і вабіла гэта вельмі – каты, сабакі, іх узаемазносіны з гаспадарамі… За тры гады працы Анастасія навучылася разумець цудоўных “хвосцікаў” і задумалася пра свой асабісты праект. Працуя ў лякарні, Насця бачыла, што для многіх жывёлаў вялікі стрэс не сама аперацыя ці ўкол, а менавіта знаходжанне ў нязвыклых абставінах, памяшканні з запахамі іншых істот. Так узнікла ідэя аказваць дапамогу гадаванцам у хатніх умовах.

– Ідэя зусім не новая, і ў Мінску, сталіцы, такая практыка даволі распаўсюджаная, – дзеліцца Насця, – але ў Берасці не развіта. Большасць маніпуляцый можна праводзіць у хатніх умовах. Гэта і стандартныя агляды, і прышчэпкі ад хваробаў. Але ж і кастрацыя жывёлаў. У звыклых абставінах ваш сабака ці кот меньш стрэсуюць, але атрымоўваюць якасную медычную дапамогу. Яшчэ адным фактарам “за” хатнюю ветэрынарыю я б назвала мікрафлору клінікі – рызыка падчапіць дадаковую хваробу падчас лячэння ёсць. А дома шансаў сутыкнуцца з гэтым знатна меньш.

Паўгады таму Анастасія з калегамі – Святланай і Юліяй – рызыкнулі і пакінулі клініку, каб рэалізваць сваю ідэю. Развітваючыся са сваёй працай, яны не забралі ні воднага кантакта, таму кліентскую базу прыходзілася “напрацоўваць” нагамі. Дзяўчыны зарэгістравалі ІП і пачалі развешваць абвесткі на шыльдах для рэкламы ў дамах. У асобныя дні нахаджвалі па 30–40 кіламетраў з рэкламкамі, каб гэтае сарафаннае радыё запрацавала. І вось праз паўгады можна сказать: усё атрымліваецца.

Часта ветэрынары абіраюць якую-небудзь спецыялізацыю і паглыбляюцца ў яе, займаючыся адначасова і агульнымі лячэбнымі пытаннямі. У гэтым пэт-фрэндлі трыа Святлана паглыблена вывучае дэрматалогію, а Юля – нефралогію і вірусалогію. Анастасія пакуль для сябе не выбрала вузкі напрамак, ды ўвогуле сёння на яе плячах пытанні піяра праекта і далейшага развіцця. Што, зразумела, не адмяняе візіты да пацыентаў. Вынікі вельмі станоўчыя – пасля хатняга лячэння жывёлы хутчэй рэабілітуюцца і працягваюць звыклае жыццё. Ёсць выпадкі, калі катоў, якіх клініка адправіла дамой паміраць, дзяўчыны выхажывалі, і сёння яны абсалютна здаровыя жывуць сваё кацінае жыццё. Лекаркі маюць дастаткова кваліфікацыі і абсталявання, каб рабіць аперацыі.

– Канешне, мы не ворагі выхаванцам, таму ў цяжкіх выпадках не бярэмся за лячэнне і прапануем гаспадарам звярнуцца ў клініку.

Паралельна дзяўчыны супрацоўнічаюць з валанцёрамі, аказваючы паслугі па кастрацыі бяздомных жывёл з вялікай зніжкай – цана за аперацыю пакрывае выдаткі на лекі і матэрыялы.

А нядаўна дзяўчыны зладзілі дабрачынную акцыю для кобрынскага прыюту на “Велкам маркеце”. Усім жадаючым прапанавалі прынесці неабходныя рэчы і ежу для гадаванцаў прыюта. Колькасць тых, хто адгукнуўся на прапанову, была такая, што потым Анастасія не ведала, як загрузіць усё у аўтамабіль.

Адна з мэт лекарак – стварыць нешта кшталту камьюніці людзей, у каторых ёсць хатнія жывёлы. Так, днямі ў горадзе ладзілі кінавечар, на які можна было схадзіць з пітомцамі, паглядзець фільм, абмеркаваць яго і агульныя пытанні выхавання сваіх чацвераногіх. У планах – рэгулярныя сустрэчы з ветэрэнарамі, кінолагамі, грумерамі і іншымі.

– Хацелася, каб мы былі нечым большым, чым доктаркі, што аказваюць паслугі на даму. Мая мэта – стварыць у горадзе пэт-фрэндлі асяроддзе, у якім будзе камфортна і тым, у каго ёсць сабакі ці каты, і тым, хто не задумваецца пра іх у бліжэйшым будучым. Спадзяюся, гэта ў нас атрымаецца.

І традыцыйны бліц:

1. Кот ці сабака?
Я ўсё жыццё марыла пра сабаку. Але калі ты працуешь па 12, а часам па 16 гадзінаў, то заводзіць яго вельмі безадказна. Таму сёння ў мяне дома жывуць два каты.
2. Нядзеля ў горадзе ці за горадам?
Вельмі люблю наш горад, часам пахадзіць па яму – адзін з лепшых выбараў. Але часам хочацца ўсё кінуць і паехаць за горад.
3. Адпачынак на моры ці на экскурсіі?
Мора! Я абсалютна водны чалавек, вада – мая стыхія.
4. Цягнік альбо самалёт?
З гадамі пачала баяцца вышыні, таму самалёт – не мой варыянт. Люблю цягнік, мне здаецца, магу ехаць у ім днямі і тыднямі.
5. Вечар ці раніца?
Цяжка-а! Днём у мяне адныя любімыя рытуалы, вечарам іншыя. Верагодна, я люблю дзень цалкам, кожны новы дзень.


Падпісвайцеся на старонку Анастасіі.