Своеасаблівы “падарунак” пад Новы год атрымалі супрацоўнікі івацэвіцкай недзяржаўнай “Газеты для вас”. З ініцыятывы рэдактара гэтая газета была зачыненая.
Рэдактар Лідзія Цалуйка патлумачыла супрацоўнікам, што вырашыла сыйсці на адпачынак і таму прадпрыемства зачыняе.
– Мы перажываем не так з-за таго, што страцілі працу, як з-за таго, што знікла яшчэ адна крыніца вольнага слова на Берасцейшчыне. Тым больш крыўдна, што газета знікла з ініцыятывы аднаго чалавека. У той час, калі многія незалежныя СМІ змушаныя працаваць ва ўмовах надзвычайнага ціску, самастойную ліквідацыю “Газеты для вас” яе рэдактаркай я асабіста расцэньваю як здраду калектыву і ўвогуле дэмакратычнай супольнасці Беларусі, – расказаў былы карэспандэнт “Газеты для вас” Павел Дайлід.
“Газета для вас” з’яўлялася правапераемніцай івацэвіцкай “Газеты Уладзіміра Кудзінава”, зачыненай пасля зняволення ў 1997 годзе гэтага вядомага прадпрымальніка, грамадска-палітычнага дзеяча, дэпутата Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання.