Культура

Беларусь для кожнага

У Берасці стартавала грамадская кампанія, накіраваная на падтрымку беларускай мовы, культуры і яе папулярызацыю сярод моладзі гораду.

На сённяшні дзень кампанія прадстаўлена толькі дыскусійнай пляцоўкай у інтэрнэце, дзе кожны ахвочы можа выставіць на абмеркаванне сваю прапанову, а таксама далучыцца да ўжо запланаваных акцый. Але вельмі хутка арганізатары абяцаюць выйсці ў рэальную прастору, каб напоўніць яе роднай мовай ды нацыянальнай сімволікай.

“Першую акцыю мы плануем правесці да дня роднай мовы – 21-га лютага” – кажа галоўны арганізатар кампаніі Віктар Клімус. “Да гэтай даты мы падрыхтуем беларускамоўныя налепкі-аб’явы ў маршрутныя таксоўкі і будзем раздаваць іх кіроўцам.”

Арганізатары спадзяюцца, што дэбют будзе ўдалым. Шляхам адкрытай дыскусіі яны плануюць распрацаваць і іншыя спосабы ды сродкі, што дазволілі б зрабіць усё беларускае цікавым і запатрабаваным у грамадстве.

Пакінуць адказ