У сувязі з зімовымі дэпрэсіямі і вясеннімі авітамінозамі, улічваючы неабходнасць усеагульнага падвышэння настрою ў жыхароў Рэспублікі Беларусь, Аршанская суполка Моладзі БНФ абвяшчае конкурс на лепшую пазітыўную фота-работу.
Тэма конкурсу: тое што робіць нас лепш.
У выставе могуць удзельнічаць усе жыхары Рэспублікі Беларусь не зважаючы на ўзрост, досвед, сацыяльнае становішча, нацыянальнасць, грамадзянства і пачуццё гумару. Прымаюцца выключна аўтарскія працы!
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы пазітыўнага складу, якія могуць, на меркаванне удзельніка конкурсу і журы, падвысіць настрой, палепшыць духоўнае самаадчуванне любога чалавека. Не прымаюцца работы, якія могуць абразіць і не падпадаюць пад стандартныя нормы этыкі і маралі.
Перавага аддаецца работам з гумарыстычным сюжэтам (у тым ліку і пастановачныя), зробленыя у любым жанры на актуальныя для сёняшняга дня тэмы.
Работы прымаюцца да 8.04.11. у электронным выглядзе ў фармаце JPEG, GIF (пажадана), ці любым іншым графічным фармаце.
Таксама аўтар павінен дадаць наступную інфармацыю:
- лаканічная назва работы,
- імя аўтара,
- месца, час здымкаў,
- магчыма дадатковыя каментары.
У выключных выпадках прымаюцца фота-калажы, дэматыватары, але разглядацца яны будуць у апошнюю чаргу.
Усе працы застаюцца ў распараджэнні арганізатараў, для правядзення фота-выставаў у розных гарадах краіны. Выстава не мае камерцыйных мэтаў.
Прызы пераможцам конкурса: статуэткі.
Адрас для адпраўкі прац на конкурс: [email protected]
А вось тут – суполка фотаконкурсу Укантакце:
http://vkontakte.ru/club24497175