Грамадства

Вайцюшкевіча ў Берасце!

У Берасці пачынаецца акцыя супраць адмены канцэрту беларускага спевака Зміцера Вайцюшкевіча, які меўся адбыцца 18 сакавіка. Маладыя актывісты, прыхільнікі творчасці таленавітага музыкі,  збіраюць подпісы пад зваротам да міністра культуры з просьбай садзейнічаць у арганізацыі канцэрту Вайцюшкевіча ў Берасці.

Многія ўжо ведаюць, што канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча, які павінен быў адбыцца 18 сакавіка, адменены па палітычных прычынах, хоць грамадскасці яны і не называюцца.

Пацярпеў ад свавольстваў улад не толькі гэты спявак – яшчэ многія іншыя фігуранты загадкавага “чорнага спісу”, які пару тыдняў таму быў апублікаваны ў інтэрнэце.

Улады пакуль адмаўляюць той факт, што зрывы канцэртаў адбываюцца мэтанакіравана, але гэта даўно стала відавочным.

Для таго, каб выказаць пратэст супраць “чорнага спісу” увогуле і зрыву канцэрта Зміцера Вайцюшкевіча ў прыватнасці, дабіцца адмены забаронаў, праводзіцца акцыя “Вайцюшкевіча ў Брэст!”.
Яна заключаецца ў зборы подпісаў берасцейцаў пад зваротам на імя міністра культуры Паўла Латушкі.

Мы просім яго абараніць нашыя канстытуцыйныя правы і садзейнічаць правядзенню канцэрта Зміцера Вайцюшкевіча ў горадзе.

Заклікаем усіх далучацца да акцыі і дапамагчы ў зборы подпісаў!

Што для гэтага рабіць? Калі вас шмат, спампуйце і раздрукуйце ліст з ячэйкамі для подпісаў.

Прапусціўшы першую графу (нумар па парадку), запоўніце разборліва форму.
Няхай тое ж зробіць як мага больш людзей з вашага атачэння, якія цэняць творчасць спевака і выступаюць супраць рэпрэсій у галіне культуры.

Запоўненыя лісты з подпісамі можна прыносіць на офіс “Дзедзіча” (вул. Кірава, 60).

Кантактны тэлефон: (029) 724-21-16 (Дзмітрый).

Калі вы адзін, каб пакінуць свой подпіс тэлефануйце па тэлефоне 527-78-08 (Іна).

Па гэтых жа тэлефонах можна звяртацца за даведкамі.

Спампаваць ліст для збору подпісаў

Пакінуць адказ