Замежжа

З Берасця ў Турцыю самалётам

Тых, хто хоча апынуцца на цёплым беразе празрыстага блакітнанага мора, але каго палохае думка аб дарозе з чамаданамі на Менск, чакае прыемная навіна.

27 мая з Берасця ў Турцыю паляціць першы чартарны рэйс. Наступны запланаваны на 31 мая. Штосьці, магчыма, будзе мяняцца ў залежнасці ад таго, як туры будуць загружаны.

Выконваць чартарныя рэйсы будзе нацыянальная авіякампанія “Белавія”.

Жадаючыя паляцець на турэччыну ўжо ёсць. Не дзіўна, бо тур з горада над Бугам на 200 даляраў танней, чым такі ж тур з Менска. У канцы мая адпачынак на дваіх у адным з гатэляў Кемера (11 дзён) будзе каштаваць прыкладна 1 768 у.а. Можна пакавацца і ляцець насустрач усходняму сонцу.

белавія

белавія

Пакінуць адказ