Сёння мiжнародны дзень абрэвiятуры O.K., самай распаўсюджанай абрэвiятуры на свеце. Такiм чынам на адно свята ў календары стала больш, а нам яшчэ адна нагода ўсмiхнуцца.
Слова гэтае прыйшло да нас з Амерыкi, азначае яно «ўсё добра», «будзе зроблена», можа ўжывацца i як прыметнiк «добры», «харошы», i як выклiчнiк «добра», «ёсць». Як гаворыць асацiяцыя Global Language Monitor (GLM), якая кантралюе выкарыстанне ангельскiх слоў па ўсяму мiру, O. K. з’яўляецца самым распаўсюджаным словам на ўсёй нашай планеце.
Паходжанне гэтага слова звязваюцць з прэзiдэнтам ЗША Марцiнам Ван Бурэнам, якi маў псеўданiм Old Kinderhook, якi скарачаўся як О. К. i адлюстроўваўся ў слогане «Old Kinderhook is O.K.». Ёсць i iншая версiя – абрэвiятура для «oll korrect», (жартоўнае напiсанне ангельскага «all correct». Акрамя таго, лiчыцца, што яшчэ адзiн амерыканскi прэзiдэнт Эндру Джэксан выкарыстоўваў гэтае выражэнне пры прынняцях адмiнiстратыўных рашэнняў. Напiсанне «oll korrect» ён лiчыў правiльным i скарачаў яго «О. К.».
Ок, тут усё ОК
Толькі дыхаць мне з кожным днём цяжэй…
Прышпільна)))) і ў рыфму! А чаго Маша табе дыхаць цяжка?Вясна на вулице!!)))
Песня ёсць такая 🙂
N.R.M. спявае 🙂