Эканоміка

«Палiўны дэфiцыт»

«Хуткім часам плануецца абмежаваць колькасць палiва, якое адпускаецца на аўтазаправачных станцыях», – распаўсюджаная прэс-службай канцэрна «Белнафтахім» інфармацыя ўзбурыла аўтаўладальнікаў. Няўжо i сапраўды ў нашай краiне такi дэфiцыт бензiну?

У наш час кошт як дызельнага паліва, так і бензіну ў суседніх дзяржавах значна перавышае кошт на беларускіх АЗС. У такой сітуацыі, паведамляе афіцыйны сайт «Белнафтахіма», канцэрн змушаны прымаць меры, каб не дапусціць далейшага павелічэння вывазу гаручага за мяжу, бо гэта наносіць шкоду эканоміцы краіны.

Значнае павелічэнне рэалізацыі аўтамабільнага паліва адзначаецца менавіта ў прымежных раёнах. На Берасцейшчыне рост адзін з самых высокіх у краіне – 53 адсотка ў студзене-лютым у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года. Гэта другое месца пасля Гомельскай вобласці. На «Варшаўскім масце» ў мінулае асяроддзе журналісты «Вячоркі» назіралі чароды машын з польскімі нумарамі.

Увогуле, аўтаўладальнікаў ізноў жадаюць абараніць. Маўляў, без гэтага прадпрымальныя людзі вывезуць значную частку гаручага за мяжу, што можа ў канчатковым рахунку зменшыць экспартныя пастаўкі з усімі вынікаючымі адгэтуль наступствамі – аж да павелічэнні кошту расейскай нафты (па ўзгодненай формуле разліку кошту) і зніжэнні рэнтабельнасці нафтаперапрацоўкі. Толькі цяжка ўзгадаць, каб забароны падобнага роду давалі бачны дадатны эфект.

Сёлета аўтарынак, не сакрэт, бударажыць па ўсіх артыкулах – абвешчаны рост «размытнёўкі» з 1 ліпеня, падвышэнне коштаў на паліва і вось яшчэ адно «ноў-гаў» – не дазваляюць кіроўцам спакойна трымацца за руль. Як чакаецца, рашэнне пра абмежаванне продажаў аўтамабільнага паліва будзе прынята ў найблізкія дні, а пакуль вырашаецца пытанне колькi палiва патрэбна аднаму чалавеку.

Падрабязней тут

oil

oil

Пакінуць адказ