Замежжа

Летнік у Вільні

Студэнты і маладыя навукоўцы з 11 па 15 ліпеня могуць трапіць у летнік “Intensive anti-corruption training for future leaders”, які адбудзецца у Вільні.

Удзельнікі з Беларусі маюць магчымасць атрымаць стыпендыю, якая пакрывае выдаткі на пераезд, удзел у летніку, харчаванне і пражыванне.

Каб трапіць туды, патрэбна зусім нічога. Толькі рэгістрацыйная форма, матывацыйны ліст і CV.

Апошні дзень падачы заяў – 15 траўня. Калі вас прынялі, то даведаецеся аб гэтым 1 чэрвеня.

Больш падрабязную інфармацыю і неабходныя дакументы можна знайці тут.

студэнты

студэнты

 

Пакінуць адказ