Берасце разам з Пінскам, Баранавічамі, Кобрынам і іншымі буйнымі гарадамі вобласці ўдзельнічае ў Дзяржаўнай праграме збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны на 2009 – 2015 гады.
У рамках гэтага праекту ў Беларусі закуплена і ўсталявана 603 кантэйнераў. Берасцейшчыне з іх дасталася 92 кантэйнера.
Здаць адпрацаваную батарэйку можна ў буйных універсамах, гандлёвых цэнтрах, спецыялізаваных крамах бытавой і электратэхнікі, фотаатэлье і гэтак далей (поўны пералік месцаў гл. на www.b-g.by).