Дзяржаўтаінспекцыя Берасця сумесна з матацыклістамі правяла акцыю пад дэвізам “ДАІ і матацыклісты – разам за бяспечныя дарогі для дзяцей!”.
Яна прымеркавана да адкрыцця мотасезона. За гадзіну байкеры сабралісь на пляцоўцы ля Лядовага палаца, а затым традыцыйна калонай прайшлі ў дзіцячы прытулак Жабінкоўскага раёна ў пасёлак Ленінскі.
У планах было прайсці ў Крэпасць, але ў сувязі з тым, што ў горадзе праходзіў футбольны матч, зрабіць гэта не атрымалася.
virtual.brest.by