Грамадства

Дзедзіч прыехаў са святам ў школу-інтэрнат

Учора “Дзедзіч” і яго сябры наведалі школу-інтэрнат у вёсцы Бучамлі (Камянецкі раён), каб падараваць дзецям свята.

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” арганізавала паездку ў УА “Бучамлянская дзяржаўная дапаможная школа-інтэрнат”. Дзеткам былі перададзены рэчы, што збіраліся берасцейцамі – праз інтэрнэт і па аб’явах. За што дзякуем усім жыхарам горада Берасця, хто здолеў ды і проста не паленаваўся перадаць розныя падарункі дзецям.

Народны калектыў "Ронда"

Народны калектыў "Ронда"

"Сярэднявечная Паляна"

"Сярэднявечная Паляна"

Перад дзецьмі выступіў музычны калектыў “Ронда” з выкананнем цудоўнай фолькавай музыкі на скрыпцы, баяне і бас-гітары. А Павел Бяляўскі, навучэнец Берасцейскага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы, выканаў некалькі музычных твораў на акардэоне. Завяршыў праграму майстар-клас па сярэднявечным танцам ад калектыва “Сярэднявечная паляна”.

Адна з арганізатарак і ідэйная натхняльніца акцыі, сябра “Дзедзіча” Кацярына Шэлест так ацаніла першую сацыяльную акцыю “Дзедзіча”:

– Дзецям спадабалася наша свята, ім было цікава слухаць і назіраць за сваімі гасцямі. І хаця без некаторых, ляпаў не абыйшлося, настрой быў падняты ) Я ўпэўнена, што мы яшчэ не раз завітаем да нашых новых сяброў.

Сустракала гасцей намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Аксана Андрэйчук. Яна выказала падзяку усім тым, хто прыняў удзел у гэтай акцыі за іх увагу і дабрыню. А таксама запрасіла ўсіх жадаючых прыехаць да іх на суботнік, што адбудзецца 16 красавіка – дзеткі плануюць пасадзіць парк з рабінак і бярозак.

А напрыканцы імпрэзы гасцей частавалі гарбатай з печывам, надта смачнымі пасля такога насычанага падзеямі і сустрэчамі дня.

Бучамлянская школа-iнтэрнат

Бучамлянская школа-iнтэрнат

0 Comments

Пакінуць адказ