Адукацыя

Вакансіі ў Палескім дзяржаўным універсітэце

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, які знаходзіцца ў Пінску, абвясціў конкурс на замяшчэнне вакантных пасадаў.

Вышэйшай навучальнай установе патрэбныя 9 загадчыкаў кафедрамі, 13 дактароў навук і 34 кандыдаты навук, якія будуць выступаць у якасці выкладчыкаў. Усе новыя супрацоўнікі ўніверсітэту будуць забяспечаны камфартабельным жыллём і годнымі заробкамі.

Варта адзначыць, што Палескі дзяржаўны ўніверсітэт — самая маладая ВНУ ў Беларусі. У красавіку адзначае пятыя ўгодкі з моманту свайго заснавання.

http://euroradio.fm/

0 Comments

Пакінуць адказ