Учора, у нядзелю, у Берасці прайшоў прайшоў проста цудоўны флэшмоб «Dreamflash». Плошчу Леніна ўпрыгожылі мыльныя бурбалкі.
А другой гадзіне на плошчы сабраліся людзі ў рознакаляровым адзенні і ў цудоўным настроі. Па загаду арганізатараў флэшмобу у адпаведны момант усе пачалі “мыліць” плошчу, пускаць бурбалкі. Дзея была вельмі прыгожая і доўжылася прыкладна 20 хвілін.
Затым удзельнікі арганізавана рушылі ў бок ЦУМа. Па дарозе яны пачалі вадзіць карагод каля помніка 1000-годдзю Берасця.
Дарэчы, першы «Dreamflash» быў арганізаваны ў 2006 годзе групай свабодных мастакоў. На Старым Арбаце тады сабраліся каля тысячы чалавек, якія дазналіся пра акцыю праз сацыяльныя сеткі.
А чаму фотак няма? Фоткі ў студыю!!!