Берасцейскія гарадскія арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада і партыі «Справядлівы свет» 1 траўня, у Сусветны дзень працы, плануюць правесці дэманстрацыю.
Актывісты спадзяюцца, што дэманстрацыя будзе дазволена, і яны змогуць нагадаць жыхарам Берасця аб іх сацыяльных правах.
Мэта дэманстрацыі – адзначэнне дзяржаўнага свята 1 мая, міжнароднага дня салідарнасці працоўных у змаганні за свае правы, усведамленне грамадзян у іх сіле ў змаганні за свае сацыяльна-эканамічныя правы.
Заява на правядзенне першамайскай дэманстрацыі пададзена ў Брерасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт. Адказ на заяўку будзе толькі 25 чысла.
http://racyja.com