Нацыянальны банк Беларусі з 15 красавіка прыпыніў продаж каштоўных металаў у мерных злітках (золата, срэбра, плаціна) за беларускія рублі.
На сайце НББ, у раздзеле “прэйскурант коштаў на куплю-продаж каштоўных металаў”, кошт іх продажу для фізічных, юрыдычных асоб і банкаў вызначаны толькі ў далярах ЗША. Кошт зваротнага выкупу мерных зліткаў вызначаны ў беларускіх рублях.
svaboda.org