Экалогія

Лес памяці

У гонар загінуўшых у выніку выбуху ў менскім метро 11 красавіка, пад Берасцем засаджаны Лес памяці. Заклалі яго супрацоўнікі Лясгасу і берасцейсцкія карыстальнікі сацыяльных сетак Інтэрнэту.

Удзельнікі акцыі засадзілі 2 гектара, колькасць дрэў будзе падлічана хуткім часам.

Мерапрыемства адбылося ў Страдзецкім лясніцтве, што ў Маларыцкім раёне ў рамках рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу 2011” пад лозунгам “Пасадзі дрэва – зберажы рэальнасць”.
Жадаючых прыняць удзел было каля 30 чалавек, не ўлічваючы калектыў лясніцтва.

Акцыю падтрымалі шэраг дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый гораду.

Берасцейскае упраўленне лясгасу прадставіла транспарт і прылады для пасадкі, прыватныя асобы зрабілі шыльду з надпісам “11.04.2011 г. Беларусь-Мінск-Брэст”.

Кожны удзельнік адрымаў пісьмо-падзяку.

http://virtual.brest.by/

Пакінуць адказ