Культура

Самы ваяўнічы спявак Беларусі

5 – 7 красавіка ў Сочы прайшоў ХІV Міжрэгіянальны фестываль армейскай песні, адкуль адзіны прадстаўнік Беларусі – берасцеец Мікалай Крынец – вярнуўся з дыпломам ІІ ступені. Такога высокага выніку ён дасягнуў у намінацыі «Саліст ансамбляў песні і танца».

крынец

крынец

На конкурсную праграму Мікола адабраў дзве песні, але на заключным гала-канцэрце спяваў трэцюю – арыю Калафа з оперы Пучыні «Турандот», якую і гледачы, і члены журы сустрэлі нават больш прыхільна, чым папярэднія яго нумары. Тэрмін «парваў залу» якраз пра гэты выпадак.

Мікалай Крынец з’яўляецца салістам двух беласцейскіх калектываў – узорна-паказальнага аркестра пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам палкоўніка Міхаіла Грыгарчука і народнай капэлы настаўнікаў пад кіраўніцтвам Алы Пячонкінай.

Іна ХОМІЧ

Крынец

Крынец

 

Пакінуць адказ