Навучэнцы Беларусі атрымаюць магчымасць выязджаць за мяжу без дазволу.
Такую норму змяшчае законапраект “Аб процідзеянні гандлю людзьмі”, які быў нядаўна прыняты ў першым чытанні на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў.
Згодна з дзейным заканадаўствам, усе навучэнцы, якія на працягу навучальнага года збіраюцца з’ехаць на вучобу за мяжу або прымаць удзел у спартыўных, культурных, іншых масавых мерапрыемствах за мяжой, павінны атрымаць пісьмовы дазвол Міністэрства адукацыі.
Як растлумачыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Уладзімір Васіленка, на практыцы за такімі дазволамі звяртаюцца не самі студэнты ці школьнікі, а ўстановы адукацыі. Дазвол Мінадукацыі носіць у значнай ступені фармальны характар. Па сутнасці яно проста дубліруе рашэнне, раней прынятае кіраўніцтвам навучальнай установы.
У сувязі з гэтым у законапраекце прадугледжана адмена дазволаў Мінадукацыі на выезд вучняў і студэнтаў за мяжу. Застаецца толькі дазвол ўстановы адукацыі.
Паводле: news.tut.by