Культура

Дзень шведскай і беларускай літаратуры ў Берасце

4 чэрвеня ў берасцейскім Цэнтры Моладзевай творчасці пройдзе штогадовы конкурс юнацкай паэзіі ў рамках Дня шведскай і беларускай літаратуры.

Гасцямі мерапрыемства стануць шведскі фатограф Марыя Сёдэрберг, раманіст Ула Ларслю, прадстаўнік Шведскага інстытута Анн Вікслём, а таксама беларускі бард Віктар Шалкевіч, пісьменнік Усевалад Сцебурака ды іншыя.

У гэтым годзе паэты павінны прадставіць свае творы на пэўную тэму: за здаровы лад жыцця.

Конкурс юнацкай паэзіі ды Дзень шведскай і беларускай літаратуры пройдзе пры падтрымцы шведскага нацыянальнага саюзу “За грамадства без наркотыкаў”.

Паводле: http://virtual.brest.by

0 Comments

Пакінуць адказ