Спорт

У футбол ды са сваім мячом

Футбалістам урэзалі бюджэт, дакладней прызавы фонд мужскога і жаночага чэмпіянатаў краіны.
Тое, што ў Беларусі цяжкае эканамічнае становішча, думаю, ужо не сакрэт. Як толькі зайдзешь у якію-небудзь краму,  то кусучыя цэны адразу гавораць самі за сябе.

Прыходзіцца эканоміць на ўсім і ўсім. Нават дзяржаве.

У нашай краіне заўсёды трапятліва адносіліся да спорту, але крызіс закрануў і яго. Беларуская федэрацыя футбола прыняла рашэнне скасаваць прызавы фонд мужскога і жаночага чэмпіянатаў краіны. Складаў ён ні многа ні мала ў мужчын – 500 тысяч даляраў, у жанчын — 150.

Як тлумачаць, прычыны ў тым, што гэтая сума не была ўнесеная ў бюджэт БФФ. У расходнай частцы яе таксама няма. Замест гэтага былі адмененыя заявачныя ўзносы для дзіцячых каманд.

Паводле nn.by

poor soccer

poor soccer

Пакінуць адказ