Лідэр ісламісцкай тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Каіда Усама бін Ладэн забіты ў Ісламабадзе. Гэтую інфармацыю пацвердзіў у звароце да нацыі прэзідэнт ЗША Барак Абама, як паведамляе tut.by
Па словах амерыканскага лідэра, тыднем раней спецслужбы ЗША атрымалі інфармацыю пра месцазнаходжанне міжнароднага тэрарыста. Прамы загад Б. Абамы аб правядзенні аперацыі па знішчэнню У.бін Ладэна быў выкананы сёння.
У.бін Ладэна падазраюць у арганізацыі тэрактаў 11 верасня ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне, нападах на амерыканскіх прадстаўнікоў у Саудаўскай Аравіі, Емене, Афганістане, Іраку, Егіпце, Кеніі, Танзаніі.
Усама бін Ладэн быў забіты з дапамогай беспілотнага самалёта ў асабняку ў горадзе Абботабад ў 50 км ад Ісламабада.
У ходзе аперацыі таксама быў забіты і старэйшы сын тэрарыста.
Амерыканцы выйшлі з флагамі да Белага Дома і з выкрыкамі “ЗША! ЗША!” святкавалі перамогу над крывавым тэрарыстам.