Эканоміка

Берасцейская незалежная прэса сутыкаецца з эканамічнымі цяжкасцямі


Ужо на пачатку гэтага месяцу павысіліся кошты на паперу для друку, што хутка прывядзе да павышэнняў коштаў на незалежныя газеты.

Галоўны рэдактар газеты “Брэсцкі кур’ер” Мікалай Аляксандраў адзначае, што трэба нешта рабіць, каб захаваць канкурэнтаздольнасць коштаў на газету ў адносінах да дзяржаўных СМІ:

– У нас гвалтоўна павысіліся вытворчыя выдаткі і нічога больш не заставалася як падвысіць кошты на газету ад гэтага нумару з апошняга тыдня да 1 500 рублёў. Дагэтуль нумар газеты каштаваў 1 200 рублёў. Гэта першая мера, далей трэба нешта рабіць, каб быць свабоднымі ад знешніх пагрозаў рынку.

Як мяркуе Жанна Сідарук, намесніца галоўнага рэдактара незалежнага выдання “Брэсцкая газета”, выданне незалежных СМІ ў цяжкіх эканамічных умовах краіны зараз вельмі важна:

– У сённяшніх умовах існаваць цяжкавата таму што павысіліся выдаткі на друк, на паперу – стала цяжка ў эканамічным плане выдаваць газету. Я мяркую.што менавіта цяпер – у складаных эканамічных умовах, у якіх апынулася наша краіна існаванне менавіта незалежных СМІ вельмі важнае.

За берасцейцамі застаецца выбар: чытаць незалежныя друкаваныя СМІ, нягледзячы на павышэнне коштаў на іх, ці купляць за капейкі дзяржаўныя газеты.

Паводле: http://racyja.com/

Пакінуць адказ