У Польшчы 4 мая абарваліся валаконна-аптычныя лініі сувязі, па якіх аператары Level 3 і TimeNet прадастаўляюць доступ да заходняга сегменту Інтэрнэт для Беларусі.
У выніку здарэння могуць назірацца часовыя цяжкасці пры доступе да некаторых рэсурсаў сеткі. Зрэшты, у цяперашні час польскі бок вядзе аднаўленчыя работы. Пашкоджанне кабеляў можа быць ліквідаванае ўжо да заўтрашняй раніцы, ягонай прычынай маглі стаць будаўнічыя працы.
Гэтая сітуацыя не крытычная, і яна будзе аператыўна ліквідаваная польскімі спецыялістамі.
У мінулым годзе падобная сітуацыя ўзнікла на расейскім напрамку. Тады з-за аварыі часова павузіўся знешні інтэрнэт-шлюз у напрамку Расеі.
Паводле: http://www.charter97.org