Не паспелі людзі забыць як некалькі дзён таму раскупалі цукар, зноў пачалі штурмаваць прылаўкі магазінаў.
Цяпер спажыўцы пачалі скупляць соль. Замест звычайнай солі прадаўцы ў крамах могуць толькі прапанаваць набыць марскую соль.
Спажыўцы баяцца што соль падаражэе, некаторыя гавораць па 4000 ўжо дзесьці куплялі.
Пачала знікаць у гандлёвым цэнтры “Карона” і бытавая тэхніка.
Шмат тавараў стаяць на пераацэньванні.
Некага сённяшняя эканамічная сітуацыя задавальняе, нехта думае што горш ужо не будзе, некаторыя крытыкуюць гэта на форумах і ў чатах, хтосці проста маўчыць.
Што нас чакае далей – не вядома, можна толькі здагадвацца. Але не трэба забываць: наша будучыня залежыць толькі ад нас саміх.