20-га мая ў Берасці адбылася адукацыйная сустрэча “Еўропа ў сакваяжы”.
Але ў банкетнай зале рэстарана “Беларусь”, дзе была запланавана адукацыйная сустрэча, сапсавалася праводка. У выніку, прадстаўнікі адукацыйных і дабрачынных інстытуцый Нямеччыны і Чэхіі мусілі распавядаць пра Еўразвяз у выпадковым месцы, дзе ў гэты ж час яшчэ адна група адзначала дзень народзінаў.
Сустрэча праходзіла ў рэжыме дыялогу, з вельмі кароткімі, па пяць хвілін, спавешчаннямі экспертаў.
На сустрэчы прысутнічала каля пяцідзесяці чалавек, у асноўным, студэнты і журналісты. Да гэтага “Еўропу ў сакваяжы” прэзентавалі ў Менску і Гародні.
Паводле Еўрарадыё