Дробныя гандлёвыя кропкі Берасця цяпер вымушаны згортваць гандаль.
У мінуўшую нядзелю апынуліся зачыненымі шматлікія павільёны першага паверху гандлёвага цэнтра «Еўропа».
У той жа дзень па рашэнні ўласніка зачынілася крама №4 ЧУСП «Сэрвіс-Цэнтр-профі», што на Партызанскім праспекце.
Некаторыя індывідуальныя прадпрымальнікі і кіраўнікі ЧУПаў ужо пачалі перакладаць свой бізнэс на Украіну і Польшчу, дзе ўмовы для развіцця вытворчасці і гандлю больш стабільныя і ясныя.
Паводле: ale.by