8 чэрвеня ў шматлікіх гарадах Беларусі прайшла агульнарэспубліканская акцыя “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”.
Берасцейцы і сёння не прапусцілі гэтае мерапрыемства. Варта заўважыць, што на другі дзень “Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку” прыйшло на галоўную плошчу Берасця ў некалькі разоў больш людзей, чым у першы.
У перыяд з 19.00 да 19.30 плошчу Леніна сёння наведалі каля 150-170 чалавек. І гэта толькі пачатак!
Не абыякавымі да акцыі былі і мінакі. Аўтамабілісты, якія праязджалі па вуліцы Леніна сігналілі і віталі людзей на плошчы.
Усе ўдзельнікі акцыі ў 19.30 дружна паапладыравалі і разышліся.
У наступны раз акцыя адбудзецца 15 чэрвеня.