Ўсю нядзелю супрацоўнікі АНТ ладзілі там сцэну і рыхтавалі апаратуру. Мягка кажучы, я была надта заінтрыгавана тым, што там адбывалася.
Спачатку падалося, што рыхтуюцца да візіту прэзідэнта А. Лукашэнка ў Берасце (па некаторых чутках ён меўся прыехаць да нас 22 чэрвеня, на адкрыццё новага помніку). Але ж да таго яшчэ тыдзень.
Уначы, з нядзелі на панядзелак у крэпасці праходзілі здымкі ток-шоў «Адкрыты фармат», якое выходзіць на АНТ. З ветэранамі і адмыслова запрошанымі гасцямі абмяркоўвалі Вялікую Айчынную вайну.
Паглядзець гэты выпуск можна будзе 20 чэрвеня.
Фота і інфармацыя http://brestcity.com/blog/