Невядомыя людзі вывезлі ў невядомым напрамку берасцейскага грамадскага актывіста Івана Стасюка.
Дзяўчына Вікторыя, што знаходзілася ў той момант разам з ім, паведаміла: “А 22.50 каля берасцейскай цэнтральнай гарадской бальніцы некалькі чалавек у камуфляжыі берцахз дапамогаю фізічнай сілы пасадзілі яго ў машыну ЎАЗ.”
Людзі, што ўвезлі Івана Стасюка нічога не патлумачылі і самі не прадставіліся.
Пра месца знаходжання грамадскага актывіста пакуль нічога невядома.
Нагадаем, што 13 чэрвеня на кватэры Івана Стаюка быў ажыццёўлены вобшук па справе падпалу дома правасуддзя ў Менску 15 мая. Сам Іван звязвае вобшук з яго актыўнай дзейнасцю ў інтэрнэце.
Паводле: Радыё Рацыя
http://www.nickky.com/bart.php?name=misc_militia