Грамадства

«Аўта-стоп» у падтрымку рэвалюцыі

У Фэйсбуку карыстальнікі заклікаюць аўтамабілістаў арганізаваць у серады «Аўта-стоп» у падтрымку гулянняў.

Такія заклікі з’явіліся ўвечары ў абмеркаваннях народных гулянняў, што адбыліся на цэнтральных плошчах некалькіх дзясяткаў гарадоў. Людзі адгукнуліся на заклік збірацца на цэнтральных плошчах гарадоў кожную сераду, а 19-й гадзіне, пакуль у краіне не адбудуцца палітычныя і эканамічныя перамены.

Колькасць удзельнікаў гулянняў 15 чэрвеня вырасла ў некалькі разоў, але ні ў адным з рэгіянальных цэнтраў не перавысіла некалькіх сотняў.

Паводле: nn.by

Фота: vkontakte.ru

Пакінуць адказ