Адукацыя

Навучыцца палітыцы ў Польшчы

Centrum Współpracy Młodzieży ладзіць навучальны візіт для лідэраў моладзевых ініцыятываў, сябраў НДА, валанцёраў з Беларусі, Грузіі, Малдовы й Украіны, які адбудзецца ў Гдыні (Польшча) ў кастрычніку 2011 г.
Удзельнікі атрымаюць магчымасць цягам двух тыдняў наведаць розныя арганізацыі, пазнаёміцца з польскімі палітыкамі і прадстаўнікамі мясцовых органаў улады.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, страхоўку і каля 70% выдаткаў на візу.

Афіцыйныя мовы праекта: руская, англійская, польская.

Для ўдзелу ў праграме неабходна запоўніць анкету (doc 99 Kb), і даслаць яе на электронны адрас: [email protected] .

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 чэрвеня 2011 г.

Падрабязней

Паводле nastaunik.info

Пакінуць адказ