Як часта стоячы ў чарзе каля якой-небудзь амбасады даводзілася марыць пра тое, што калі-небудзь можна будзе проста сесці ў аўтамабіль і паехаць безбар’ерна ўздоўж якога-небудзь мерыдыяна.
Мары марамі, аднак ёсць такія-сякія краіны, куды можна патрапіць не мазолячы ног падчас збірання паперак.
Перад тым, як пачнецца апісанне краінаў, у якія беларусам не патрэбны візы, варта вызначыцца з паняццем “бязвізавая краіна”. Гэта дзяржавы, для паездкі ў якія патрэбен толькі пашпарт і яшчэ некаторыя ўмовы (напрыклад, зваротны білет).
Такіх краінаў, як аказваецца, вельмі шмат. Напрыклад, у Еўропе для нас такімі з’яўляюцца Паўночны Кіпр, Сербія і Малдова. А таксама Македонія. Для яе наведвання патрэбен пашпарт і пасведчанне аб запрашэнні альбо тэлеграма ці турыстычны дакумент. Пры гэтым на Паўночным Кіпры І Сербіі дазваляецца быць да 30 дзён, малдаванская гасціннасць павялічыла гэты тэрмін утрая. Ну, і само сабой падарожжы ва Украіну і Расею ніхто не адмяняў.
Паглядзець без візы на горы ”лепш за якія могуць быць толькі горы” Вы зможаце ў Арменіі, Азербайджане і Грузіі ( на працягу 90 дзён). Толькі паглядзяць на ваш пашпарт мангольскія, кіргізскія, таджыкскія, узбекскія і казахстанскія мытнікі. Малайзійцы пускаюць турыстаў на 30 дзён у Малаку і Барнеа пры наяўнасці зваротных білетаў. На 10 дзён без візы можна зганяць у Іракскі Курдзістан, а на 72 гадзіны ў Сінгапур і тое павінны быць білеты ў зваротны бок.
Прычым варта памятаць, што ў сярэднеазіяцкіх рэспубліках пасля некаторага часу вам спатрэбіцца часовая рэгістрацыя. Напрыклад, у Казахстане пасля 5 дзён прыбыцця ў краіне, у Таджыкістане і Узбекістане – больш за 3 працоўныя дні. Лепш за ўсё аформіць рэгістрацыю ў гасцініцы. Малдоўская рэгістрацыя ставіцца аўтаматычна пры перасячэнні мяжы з Украінай і Румыніяй. Прычым у Грузію вас не пусцяць пры наяўнасці ў вашым пашпарце памежных штампаў расейскіх КПП з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй. Таму варта прасіць ставіць штамп на паперку, а не ў пашпарт. І часта грузінскія мытнікі могуць вас пераблытаць з расейцамі і пачаць патрабаваць візу. Аднак не здавайцеся і прасіце іх удакладніць інфармацыю ў іх МЗС. Віза для беларусаў у Грузію абсалютна не патрэбна.
На працягу 90 дзён без візы можна пабыць у Карэйскай Народна-Дэмакратычнай рэспубліцы, 30 дзён можна знаходзіцца без візы на тэрыторыі Шры-Ланкі, дзесяць дзён у Іраку пры ўездзе з Турцыі. І калі вы арганізаванай групай зберацеся наведаць Кітай, то віза вам таксама не будзе патрэбна.
У Афрыцы пры наяўнасці зваротнага білету на 90 дзён вас прыме Намібія. Раней у гэтым спіе былі Туніс і Егіпет, аднак пакуль, па ацэнках спецыялістаў, наведваць гэтыя краіны не вельмі бяспечна.
За акеанам беларускім турыстам не патрэбны візы ў Гаіці (3 месяцы і зваротныя білеты), Гандурас, Кубу і Нікарагуа, а таксама ў Антыгуа і Барбуду (на працягу месяца, аднак віза працягваецца да паўгода), Венесуэлу, (до 3 месяцев), Перу і Эквадор (да 90 дзён у кожным).
Таксама без візы да сябе запрашаюць нашых турыстаў Барбадос, Гаіці, Грэнада, Дамініка, а таксама Сэнт-Вінсэнт і грэнадзіны.
У Акіяніі нас чакаюць без візы Мікранэзія, Малайзія, Ніуэ, астравы Кука, Заходняе Самаа і Сейшэльскія астравы, што месцяцца недалёка ад Мадагаскару.
Паводле: moladz.org
Фота: generation.by
все это так, но моя мечта многократный польский шенген ) но дорого зараза..