Адукацыя

Ці вернуцца студэнтам ільготы на праезд?

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі патрабуе абмежаваць рост аплаты за адукацыю і вярнуць ільготы на праезд.

Такія патрабаванні ўтрымоўвацца ў пастанове пленума Рады ФПБ, якая была прынята 30 чэрвеня ў Менску. Акрамя таго, прафсаюзы запатрабавалі вызваліць ад выплаты падатку на прыбытак тых, хто здае жыллё студэнтам. Такім чынам павінны знізіцца і кошты арэнды.

Па меркаванні старшыні ФПБ Леаніда Козіка, Міністэрству адукацыі варта прыняць усе меры, каб не адбылося істотнага павелічэння расцэнак на платнае навучанне.

Па словах Аляксандра Бойкі, старшыні Беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў адукацыі і навукі, “неабходна ўжыць шэраг мер па паляпшэнні ўмоў жыцця навучэнцаў. У прыватнасці вызваліць ад выплаты падатку на прыбытак тых, хто здае жыллё студэнтам і вярнуць студэнтам 50% скідку на праезд у грамадскім транспарце”.

Да  асноўных праблем студэнтаў адносяцца так сама нізкі ўзровень забеспячэння інтэрнатамі (на ўзроўні 40-70%), высокія кошты на жыллё, а а таксама сістэматычныя выдаткі на канцылярскія паслугі і самае неабходнае — ежу.

Паводле: ampby.org

Пакінуць адказ