Нямецкія выданьні напісалі пра кур’ёз, які здарыўся на тэлеканале ZDF.
На тэлеканале, які вяшчае на тэрыторыі федэральнай зямлі Райнленд-Пфальц, доўгі час на тэлеэкранах стаяў стоп-кадр з выявай беларускага дыктатара на парадзе 3 ліпеня. Абураныя гледачы тэлефанавалі ў рэдакцыю і пыталіся, чаму тэлеканал паказвае ім Гітлера.
Прэс-сакратар ZDF патлумачыў непаразуменне праблемамі з электрычнасцю – ўпала напруга. Адказны прадстаўнік тэлеканала папрасіў у гледачоў прабачэньня за тэхнічныя непаладкі, перадае «Радыё Свабода».
Прабачце, а хто з iх хто? 😉
прабачце, але сама ніяк не магу знайсці адказ на гэтае пытанне))))))))))))))))))