Грамадства

“Дзедзіч” у чорным спісе

Чарговы “чорны” спіс з’явіўся на гэтым свеце. Зараз ён трапіў да супрацоўнікаў Берасцейскага абласнога культурнага цэнтра (АКЦ).

Спіс змяшчае пералік некаторых недзяржаўных выданняў і сайтаў. Берасцейскае абласное упраўленне культуры распаўсюдзіла сярод падуладных яму устаноў чорны спіс сродкаў масавай інфармацыі. Уключаным у спіс выданням і рэсурсам нельга даваць каментары, а таксама чытаць іх і адчыняць электронную версію.

Па звестках некаторых берасцейскіх журналістаў, якія спрабавалі узяць каментар у пэўных установах, працаўнікі культурнай сферы ужо пачалі карыстацца спісам.

Байкот культурныя і адукаваныя людзі аб’явілі і “Дзедзічу”, а таксама ўсім друкаваным выданням: “Дзедзіч”, “Брест-правда”, “Юбилейка”, “Купалінка”.

Чорны спіс выклікае непаразуменне больш за ўсё сваім зместам. Так, у няміласць трапілі выданні «Из рук в руки», «Работа сегодня», «Духовный вестник», «Кабельное телевидение» і іншыя, на погляд недасведчаных у культуры абывацеляў, цалкам бяскрыўдныя СМІ.

Крыніца фота: “Наша Ніва”

Альбіна Трус

0 Comments

Пакінуць адказ