Арт-група “Хор Турэцкага” на адкрыцці “Славянскага Базара” праспявала забароненную песню і пракрычалі забароненны лозунг.
Музыкі выканалі ў прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі песню Віктара Цоя «Звезда по імені солнце» і некалькі разоў пракрычалі са сцэны «Жыве Беларусь!».
Нагадаем, песні Цоя, як і лозунг «Жыве Беларусь!», у Беларусі з некаторых пор пад забаронай. Так, на апошніх акцыях маўклівага пратэсту людзей арыштоўвалі за песню «Перемен!»