Замежжа

У свеце з’явілася новая дзяржава

Паўднёвы Судан афіцыйна здабыў суверэнітэт 9 ліпеня бягучага года.

У сталіцы новай дзяржавы, горадзе Джуба, пачаліся святкаванні з нагоды абвяшчэння незалежнасці. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы, радасна размахваючы дзяржаўнымі сцягамі, паведамляе ВВС.

Як распавядаюць відавочцы, паўсюль раздаецца стральба ў паветра, гучны спеў і захопленыя крыкі. Жыхары вынеслі на вуліцы ўсё, што можа выдаваць гук: барабаны, званы, ляскоткі і вуснавыя гармонікі.

Еўрарадыё

Мапа Судана

Мапа Судана

Пакінуць адказ