АРР “Дзедзіч” запрашае берасцейцаў прыняць удзел у добраахвотніцкім летніку “Дом еўрапейскіх сустрэч – 2011”, які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 23 па 29 ліпеня.
Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы намаганнямі сяброў “Дзедзіча” быў знойдзены і выкуплены прыгожы дом 1931 года пабудовы. І ўжо 3 гады там паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.
Еўрапейскі дом мы можам пабудаваць разам!!!
Сябраў грамадскіх арганізацый і проста актыўных і пазітыўных маладых людзей з Берасцейскай вобласці запрашаюць далучыцца да працы ў летніку, каб стаць надалей ганаровым і заўсёды жаданым госцем “Еўрапейскага дому”.
Як усё будзе адбывацца?
З 23 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екта рэканструкцыйна-будаўнічых прац.
Летнік “Беларускі дом еўрапейскіх сустрэч” гэта:
- – працы на аб’екце 3-4 гадзіны ў дзень (гл. распарадак дня);
- – сустрэчы з вядомымі творчымі асобамі;
- – вандроўка ў Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім касцёлам);
- – вандроўка ў Ставы (святая крыніца);
- – свята вады і агня на возеры Катэра;
- – вечаровы Open Air;
- – дэбаты;
- – прыемныя размовы і летнія раманы 🙂
Каб патрапіць на летнік, трэба:
- – быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;
- – запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: [email protected] да 20 ліпеня;
- – прыехаць;
- – і застацца ў ганаровай кнізе сябрам “Еўрапейскага дома” назаўжды!!!
Арганізатары летніка забяспечваюць:
- – праезд з Берасця і назад;
- – размяшчэнне (у намётах);
- – харчаванне.
Пытанні, заяўкі і анкеты прымаюцца да 20 ліпеня на электронную скрыню: [email protected].
Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: 8(029)724-21-16, 8(029)660-57-41 (Дзмітрый).
Паглядзець фота з папярэдніх летнікаў: тут і тут і тут
Спампаваць анкету-заяўку на ўдзел у летніку: тут
Спампаваць распарадак дня: тут
Спампаваць правілы ўдзелу ў летніку: тут
Перайсці да мерапрыемства “Укантакце”.