Культура

На хутары Шаблі пройдзе этна- фестываль

Арганізатары міжнароднага этна-фестывалю «Вольнае паветра» абвясцілі, што мерапрыемства адбудзецца 27 жніўня. У яго межах  выступяць выканаўцы  этна-музыкі з Сербіі, Польшчы, Расеі, Літвы, Украіны і Беларусі.

–    Мы атрымалі ўсе неабходныя дазволы мясцовых уладаў, праваахоўных органаў, дасягнулі дамоўленасці з усімі неабходнымі тэхнічнымі і бытавымі службамі. Таму гледачы ужо могуць планаваць сваю паездку на фестываль. Квіткі ў продажы, – паведаміў арганізатар мерапрыемства Уладзімір Шаблінскі.

У межах фестывалю на хутары Шаблі (80 км ад Менску) выступяць паўтара дзесяткі артыстаў з розных краін, якія спалучаюць этнічную музыку з сучасным гучаннем. Усе замежныя артысты фестывалю наведаюць Беларусь упершыню: Shazalakazoo (Сербія), «Комба-бакх» (Расея), Sovijus (Літва), DJ Wojcio (Польшча), «Бадьян Сауна Сыстэм» (Украіна). Нашу краіну на сцэнах фестывалю будуць прадстаўляць «Нагуаль», Gurzuf, Morfe Acoustic Band, а таксама шэраг ды-джэяў. Гледачоў таксама чакаюць гульні, кінатэатар пад адкрытым небам і іншыя забавы.

–    З прычыны слабага развіцця клубнай сцэны ў Беларусі вельмі рэдка можна пабачыць гурты з блізкага замежжа, неардынарныя і вельмі цікавыя, але якія не заваявалі, а можа і не жадаюць заваёўваць месца ў эшалоне сусветных зорак. Звычайна усё самае цікавае знаходзіцца унутры пірага. Фестываль “Вольнае паветра” – гэта сумесь разынак этна-пірагоў нашай і блізкіх да нас краін, адзначыў арт-дырэктар фестывалю Аляксандр Багданаў.

Генеральным партнёрам этна-фестывалю «Вольнае паветра» з’яўляецца “Парфюмерна-касметычная фабрыка “Сонца” (гандлёвая марка “Мара”). Гэта сучасная айчынная вытворчасць пральнага парашку і сродкаў бытавой хіміі. Для кампаніі падтрымка фестывалю – гэта унёсак у папулярызацыю беларускай этна-культуры.

Час правядзення – ад 15.00 да 6.00 на хутары Шаблі, в. Мал. Запруддзе, Валожынскага р-н. – 80 км. ад Менска ў бок Вільні. Арыенцір – в. Гародзькі.

Кошт квіткоў 20 тыс. руб. (уваход), 50 тыс. руб. (уваход + кемпінг).

Набыць квіткі можна ў бары “Малако” (пр. Незалежнасці 37А), каса ў пераходзе каля ГУМА, у распаўсюджвальнікаў ў пераходзе на пл. Я.Коласа (выхад да філармоніі), у касах КЗ “Менск” (вул.Кастрычніцкая 5), а таксама ў сыстэмах kvitki.by і ticketpro.by.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць патэлефанаваўшы па тэлефонах (017) 280 15 10, (029) 6 5555 96 альбо (033) 6 5555 96

Паводле: generation.by

Пакінуць адказ