Грамадства

Пачалася Крэйдавая рэвалюцыя

Гэтая акцыя, як і акцыя маўчання,ўтварылася не без дапамогі сацыяльных сетак. Мэты гэтых акцый цалкам супадаюць: змяненне эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне.

Арганізатары запрашаюць жыхароў Беларусі ўзяць мел або кавалак цагліны і напісаць на асфальце ўсё, што думаюць пра нашага  Прэзідэнта  і яго палітыку.

    Штрафаваць або саджаць за тое, што малюеце крэйдай  – такі жа абсурд, як і пакаранні за воплескі. Злавіць Вас за маляваннем вельмі складана, а вынік убачаць мінакі.Зрабіце  надпіс у  пад’ездзе сваёй  хаты з раніцы і усе Вашы суседзі ўбачаць гэта. Напішыце пасланне побач з адміністрацыяй або крамай  і гэта заўважаць сотні,– кажа адзін з арганізатараў гэтай  акцыі.

Гэты метад пратэсту вельмі просты і танны, ад часу нават бясплатны! Няма грошай купіць крэйды? На асфальце можна маляваць чырвай цэглай.

Важна свае працы  фатаграфаваць і дасылаць на адрас [email protected], так сама фотаздымкі можна замампаваць тут, каб гэта падштурхнула іншых людзей да дзеянняў.

 

 

0 Comments

Пакінуць адказ