Грамадства

Беларускія змагары збяруцца на рынках

Адміністратары суполкі  “УКантакце” “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” прапаноўваюць удзельнікам акцыі пайсці не ў 19:00, як гэта было раней, а ў 13:00,  і не на галоўную плошчу свайго горада, а на рынак.
–    Мы разумеем, што многія  ў гэты час знаходзяцца на працы. У выпадку поспеху будзем праводзіць акцыі ў суботу, – паведамілі свой план аўтары ідэі.

Па меркаванні арганізатараў, “кожны жыхар ведае, дзе знаходзіцца самы буйны рынак у яго горадзе”, і там “вельмі шмат выпадковых людзей”, што дапаможа пазбегнуць масавых затрыманняў.  Акцыі пратэсту паступова пачынаюць згасаць, таму гэтыя змены могуць нешта змяніць.

Нагадаем,  што пік пратэстнай актыўнасці ў Беларусі прыйшоўся на канец чэрвеня-пачатак ліпеня. У Берасці тады на вуліцу выйшла каля 500 чалавек.  Улады адказвалі на гэта масавымі затрыманнямі, а суды прысуджалі самых актыўных удзельнікаў акцый да арышту аж да 15 сутак.

Пакінуць адказ