
Лінагравюрны варк-шоп
вітаю, даражэнькія:) ❤️
прайшоў нейкі час, але я ўжо вельмі засумаваў па новых людзях, нашых мерапрыемствах і зносінах, фарбам і гравіроўцы
спадзяюся і ВЫ таксама!
таму запрашаю вас прыняць удзел у будучым варкшопе, які пройдзе на нашым любімым і ўжо, не пабаюся гэтага слова, культавым мерапрыемстве @welcomemarket_brest 😃
мы не проста выражам свае аўтарскія адбіткі і надрукуем іх, але і зробім друк на вашых цішотках, шоперах, сумачках і г.д. (калі вы жадаецце – папярэдзьце мяне)
па жаданню абмяняемся сваімі адбіткамі на памяць!
менш слоў і больш справы таму да падрабязнасцяў:
📅 28 красавіка, нядз.
🕐 12:00
🏛 прастора “Кансерва”
📍 вул. Куйбышава, 33
кошт – 60 бун*
*- уваходзіць усё неабходнае для камфортнай працы
наша мэта – за кароткі прамежак часу пазнаёміцца і асвоіць лінагравюрную тэхніку і навучыцца самастойна рабіць адбіткі і друкаваць іх на вопратцы.
мінімум тэорыі, больш практыкі.
я буду ўзаемадзейнічаць з кожным: ой з удзельнікаў: і з радасцю дапамагу, падкажу і надам увагу, каб вы маглі стварыць сваю аўтарскую працу!
таксама ў карыстанні ў нас будуць разцы, таму перад працай агучу правілы бяспекі і астатнія важныя дэталі.
буду рады бачыць кожнага:ую!
да сустрэчы:)
Астатнія падрабязнасці па спасылцы.