Музейны экспрэс

З 3 па 7 чэрвеня ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі і яго філіялах «Археалагічны музей «Бярэсце» і «Мастацкі музей», адбудзецца дзіцячае музейнае свята «Музейны экспрэс «Бярэсце-Брэст».

Імпрэза ўяўляе сабою серыю квэстаў, прымеркаваных да Дня засцярогі дзяцей і 1005-годдзю г. Брэста.

💡Мэтай дадзенага свята з’яўляецца сістэматызацыя і папаўненне ведаў навучэнцаў па гісторыі г. Брэста, праз музейныя экспазіцыі.

👩🏼‍💼🧑🏻‍💼Узяць удзел могуць вучні 11-14 гадоў, па папярэднім запісе.

⏳Гульнявыя сеансы будуць праводзіцца з 10.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00.

📍Пачатковая кропка маршруту – музей «Бярэсце», дзе будзе занесена аплата і выдадзены маршрутныя лісты. Пасля праходжання ўсіх кропак маршруту ўдзельнікаў чакае святочная праграма і ўручэнне памятных прызоў.

Больш дэталёвая інфармацыя па тэлефонах: 20-96-34, 28-91-76.

ЗАПІС АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ПА
E-mail: [email protected].

Date

03 - 07 чэрв 2024
Expired!

Time

All Day