Спектакль “МОЦАРТ И САЛЬЕРИ”

«Гений и злодейство – две вещи несовместные…»
А. Пушкін

Але ці так гэта? Хто менавіта з’яўляецца ліхадзеем у гісторыі, расказанай класікам літаратуры, Аляксандрам Сяргеевічам Пушкіным? І ці адназначны адказ?
Рэжысёр Дзяніс Фёдараў збіраецца зірнуць на «маленькую трагедыю» выбітнага пісьменніка ў кантэксце сучаснасці. Бо як творы Моцарта, гэтак і творы Сальеры прайшлі праверку часам. Больш за тое, састарэлы міф пра тое, што Сальеры быў забойцай, развеяны, і міланскі суд прызнаў невінаватасць кампазітара. Яго творы любімыя музыкантамі ўсяго свету нароўні з творамі Моцарта. Але за кім з герояў спектакля захаваецца маральная правасць, вырашаць толькі гледачам…
На сцэне Брэсцкага тэатра драмы два геніі сутыкнуцца ў непрымірымым супрацьстаянні. Паэтычны тэкст загучыць па-новаму ў канцэпцыйных мінімалістычных дэкарацыях. У спектаклі таксама актыўна выкарыстоўваюцца тэхналогіі мультымедыя, ператвараючы ўсё ў футурыстычны сон.

Астатния падрабянасци шукайце па спасылцы.

Date

23 сак 2024
Expired!

Time

19:00