Спектакль “Я танцую как дебил”

За сучасным светам цяжка ўгнацца. Гэта свет высокіх хуткасцяў. Сацыяльныя сеткі, хэштэгі – усё гэта блытае, часам палохае, але ў той жа час прыцягвае старэйшае пакаленне. Галоўны герой спектакля, немалады намдырэктара Толік, таксама спрабуе не адставаць ад сучаснасці. Яму хочацца казаць на адной мове са сваім сынам і яго аднагодкамі. І гэта жаданне бегчы ўслед за трэндамі прыводзіць Толіка да нечаканых наступстваў – ён робіцца героем віруснага відэа, якое абляцела інтэрнэт.

Застаецца зразумець, ці дапаможа раптоўная папулярнасць герою спектакля адшукаць каханне і наладзіць сямейныя зносіны, альбо наадварот, апынецца, што пагоня за сучаснасцю ні да чаго добрага не прывядзе.

Астатнія падрабязнасці шукайце па спасылцы.

Date

20 сак 2024
Expired!

Time

19:00