У Берасці раскажуць пра мінулае мікрараёнаў горада
Брэсцкія рабяты з ініцыятывы «Аазіс» працягваюць сустрэчы ў рамках праекта «Мейсца». 23 сакавіка гісторык і краязнаўца Антось Дацкевіч раскажа пра мінулае брэсцкіх мікрараёнаў.
Можна падрабязней?
У аўторак, 23 сакавіка, а 18:30 (месца сустрэчы паведамяць пазней ўсім зарэгістраваным удзельнікам) пройдзе лекцыя гісторыка Антось Дацкевіч. Ён распавядзе пра бэкграўнд раёнаў Берасця. На лекцыі вы даведаецеся, з чаго пачаліся Рэчыца, Дуброўка, Казловічы, Валынка, Гершоны, Вулька, Пугачова, Чырвоны двор і г.д. Таксама Антось раскажа пра этнаграфичныя и дыялектныя асаблівасці карэнных жыхароў і пакажа старыя фотаздымкі.
Антось Дацкевіч – аспірант інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, малады вучоны, даследчык раннесярэднявечных гарадзішчаў, пасёлкаў і курганоў Пабужжа, удзельнік шматлікіх этнаграфічных экспедыцый Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта А.С. Пушкіна.
Для таго, каб прыняць удзел у сустрэчы, патрэбна запоўніць анкету-заяўку. Удзел бясплатны, колькаць месцаў абмежавана.
Дадатковыя пытанні можна задаць мэнэджару праекта Наталлі Матвійчук: +375-33-607-85-29 (Viber, WhatsApp, Telegram).
Арганізатар праекта “Мейсца” – Культурна-асветніцкая установа “Брэсцкі Аазіс”. Інфармацыйная і метадычная падтрымка: “Агенства рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.